Справка
Нарадзіўся 00.00.1933, г. Магнітагорск, Расія. Горны інжынер-геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1976).
Адукацыя: Львоўскі політэхнічны інстытут (геолагаразведачны факультэт, 1956).
Навуковыя інтарэсы: тэктоніка нафтагазаносных абласцей; распрацоўка методыкі колькаснага аналізу тэктанічных структур; сістэмная характарыстыка, тэктоніка і ацэнка перспектыў нафтаноснасці Прыпяцкага прагіну.
Месца працы, пасада: Усесаюзны нафтагазавы навукова-даследчы інстытут. Туркменскі філіял (1956–1957 – інжынер-геолаг); Упраўленне геалогіі пры Савеце Міністраў Туркменскай ССР (1958–1966; у 1958–1959 – геолаг Паўднёва-Усходняй Каракумскай геалагічнай экспедыцыі, у 1959–1960 – прараб-геолаг, в. а. начальніка Усходне-Марыйскай геолага-здымачнай партыі, у 1960–1966 – начальнік Карабекаульскай геолага-здымачнай партыі, начальнік Марыйскай картавыдавецкай партыі Усходняга геолагаразведачнага трэста); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (з 1966 – галоўны інжынер аддзела нафты, галоўны інжынер сектара тэктонікі, з 1976 – старшы навуковы супрацоўнік, з 1978 – в. а. загадчыка сектара тэктонікі).
Узнагароды: нагрудны знак "Отличник разведки недр".
Памёр 00.00.1989, г. Мінск.
Варыянтная форма
| Akuška, Valeryj Barysavіč (1933—1989) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Геологическое развитие Припятского прогиба в среднем и позднем девоне : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.01 / Окушко Валерий Борисович. — Минск, 1975.
Окушко Валерий Борисович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 166—167.