Справка
Нарадзіўся 29.11.1910 (16.11.1910 па ст. ст.), г. Віцебск. Гісторык, усходазнавец, спецыяліст па гісторыі яўрэйскага народа, перакладчык. Доктар гістарычных навук (1965, па сукупнасці работ), дацэнт (1951), старшы навуковы супрацоўнік (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1941), Інстытут усходазнаўства АН СССР (аспірантура, 1949).
Навуковыя інтарэсы: гебраістыка; кумраназнаўства; папіралогія; гісторыя Старажытнай Грэцыі.
Месца працы, пасада: заводы (Ленінград; з 1924 – грузчык, чорнарабочы); прадпрыемства (Казань; 1932–1933 – рахункавод); Вагава-касавы завод (Ленінград; 1933–1935 – рахункавод, галоўны бухгалтар); Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (1945–1950); Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1950–1954 – дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі); Інстытут археалогіі. Ленінградскае аддзяленне (1954–1959 – навуковы супрацоўнік); Інстытут усходазнаўства АН СССР. Ленінградскае аддзяленне (1959–1984 – у аддзеле Старажытнага Усходу, з 1961 – старшы навуковы супрацоўнік).
Асуджаны (1928, 3 гады ссылкі заменены на 2 гады), арыштаваны (1938, вызвалены і рэабілітаваны ў 1939).
Памёр 12.06.1984, пахаваны на Яўрэйскіх Праабражэнскіх могілках, г. Ленінград.
Варыянтная форма
| Amoussine, J. D. (1910—1984) (англійская мова) |
| Amusin, Iosif Davydavіč (1910—1984) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Рукописи Мертвого моря : доклад по опубликованным работам на соискание ученой степени доктора исторических наук / И. Д. Амусин. — Ленинград, 1965.
Кумранская община / Амусин И. Д. — Москва, 1983.
Амусін Іосіф Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 333.
Амусін Іосіф Давыдавіч / Галіна Івуць // Сузор’е беларускага памежжа : беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 18.
Амусин Иосиф Давидович // Биобиблиографический словарь отечественных востоковедов с 1917 г. : [в 2 кн.]. ― Москва, 1995. — Кн. 1. — С. 69—70.
Амусин Иосиф Давидович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1994. — Т. 1. — С. 50.
Сайт "Биографика СПбГУ".