Справка
Нарадзіўся 17.12.1904 (04.12.1904 па ст. ст.), мяст. Цімкавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня (сучас. аграгарадок, Капыльскі раён, Мінская вобласць). Спецыяліст у галіне электрадынамікі і сувязі. Доктар тэхнічных навук (1946), прафесар.
Адукацыя: Адэскі політэхнічны інстытут (1930).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і тэхніка антэн для радыёсувязі і радыёвяшчання; вяшчальныя і сувязныя антэны; антэна-фідэрныя ўстройствы для радыёрэлейных ліній сувязі з выкарыстаннем штучных спадарожнікаў Зямлі.
Заснавальнік тэорыі і інжынерных метадаў разліку даўгахвалевых і сярэднехвалевых антэн.
Месца працы, пасада: Цэнтральны навукова-даследчы інстытут сувязі (Масква; з 1930 – спецыяліст лабараторыі антэнных збудаванняў, у 1937–1949 – начальнік лабараторыі); Навукова-даследчы інстытут радыё, Масква (з 1949; у 1949–1966 – кіраўнік антэннага аддзела), адначасова Маскоўскі электратэхнічны інстытут сувязі (1936–1988; у 1958–1988 – загадчык кафедры тэхнічнай электрадынамікі і антэн).
Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки и техники РСФСР" (1965), Сталінская прэмія 3-й ступені (1947), Дзяржаўная прэмія СССР (1984), Ленінская прэмія (1957), ордэны Леніна, "Знак Почета" і інш.
Памёр 31.03.1994, пахаваны на Вастракоўскіх могілках, г. Масква.
Варыянтная форма
| Ajzânberg, Rygor Zaharavіč (1904—1994) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Айзенберг Григорий Захарович // Московская энциклопедия. — Москва, 2014. — Т. 1 : Лица Москвы, кн. 6. — С. 27.
Айзянберг Рыгор Захаравіч / Алесь Карлюкевіч // Сузор’е беларускага памежжа : беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 10.
Сайт "Википедия".
Сайт "Виртуальный компьютерный музей".
Сайт "Московские могилы".