Справка
Нарадзіўся 09.03.1950, г. Магілёў. Спецыяліст у галіне машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1996, Расія; 2005, Беларусь), прафесар (2005).
Адукацыя: Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1977; аспірантура, 1982).
Навуковыя інтарэсы: даследаванні па распрацоўцы тэхналагічнага абсталявання для комплекснай перапрацоўкі сыравіны і тэхнагенных матэрыялаў; адаптыўныя метады перапрацоўкі дысперсных асяроддзяў; энергатэхналагічныя стратэгіі нацыянальнай бяспекі.
Заснавальнік навуковай школы па выкарыстанні адаптыўных рабочых органаў у тэхналагічных машынах, якія забяспечваюць комплексную высокаэфектыўную перапрацоўку сыравіны і матэрыялаў.
Месца працы, пасада: Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (з 1974 – старшы лабарант, вучэбны майстар, асістэнт кафедры "Будаўнічыя і дарожныя машыны", у 1985–1988 – дацэнт кафедры "Будаўнічыя і дарожныя машыны", у 1996–1999 – загадчык кафедры "Будаўнічыя, дарожныя, пад'ёмна-транспартныя машыны і абсталяванне", з 1999 – прафесар кафедры "Пад'ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне", пазней кафедры "Транспартныя і тэхналагічныя машыны" і кафедры "Тэхнасферная бяспека"). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1982, 1983), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014) і інш.
Варыянтная форма
| Sivachenko, L. (нар. 1950) (англійская мова) |
| Sіvačènka, Leanіd Alâksandravіč (нар. 1950) |
Гл. таксама