Справка
Нарадзіўся 00.00.1954, г. Шчолкава, Маскоўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Адукацыя: Наваполацкі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", кваліфікацыя "Інжынер-будаўнік", 1976), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: будаўнічая вытворчасць; праектаванне, узвядзенне і эксплуатацыя інтэлектуальных будынкаў; высокафункцыянальныя бетоны; тэхналагічныя і арганізацыйныя аспекты аптымізацыі жыццёвага цыкла будынкаў.
Месца працы, пасада: будаўнічыя арганізацыі (Віцебская вобласць; з 1976 – майстар, галоўны інжынер); Наваполацкі політэхнічны інстытут (з 1984 – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт); Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (19871996 – старшы выкладчык, загадчык кафедры "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва"); Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Рэспублікі Беларусь (1997–2011 – намеснік начальніка, начальнік Галоўнага ўпраўлення навукова-тэхнічнай палітыкі і ліцэнзавання); Навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтве "Інстытут БелНДІБ" (Мінск; 2011–2019 – намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце); Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (дацэнт кафедры "Эканоміка, арганізацыя будаўніцтва і кіраванне нерухомасцю"). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак "Выдатнік народнай адукацыі БССР".
Варыянтная форма
| Kan'koŭ, Vâčaslaŭ Vіktaravіč (нар. 1954) |
| Konkov, V. (нар. 1954) (англійская мова) |
Гл. таксама