Справка
Нарадзілася 00.00.1927, г. Томск, Расія. Горны інжынер-геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1956), старшы навуковы супрацоўнік (1968).
Адукацыя: Томскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (геолагаразведачны факультэт, 1948), Інстытут нафты АН СССР (аспірантура, 1956).
Навуковыя інтарэсы: літалогія нафтаносных тоўшчаў; працэсы асадканакаплення ў возеры Байкал; фарміраванне калектараў дэвонскіх міжсалявых адкладаў Прыпяцкага прагіну.
Месца працы, пасада: Трэст "Востсибнефтегеология" (1949–1952 – інжынер-геолаг); Інстытут зямной кары Сібірскага аддзялення АН СССР (Іркуцк; 1956–1964 – навуковы супрацоўнік); Упраўленне геалогіі пры Савеце Міністраў БССР (1964–1965 – загадчык мінералага-петраграфічнай лабараторыі); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1965–1978 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі пласта і калектараў).
Памерла 00.00.1998, Мінск.
Варыянтная форма
| Kazenkina, Galіna Alâksandraŭna (1927—1998) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Литология и фации девонских отложений Рыбинской депрессии как возможных коллекторов нефти : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук / Г. А. Казенкина. — Москва, 1955.
Казенкина Галина Александровна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 99.