Справка
Нарадзіўся 00.00.1981, г. Рэчыца, Гомельская вобласць. Біёлаг, палеантолаг, геолаг, спецыяліст у галіне палеанталогіі і стратыграфіі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (2007).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (біялагічны факультэт, 2003), Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага (Санкт-Пецярбург; аспірантура, 2006).
Навуковыя інтарэсы: стратыграфія ардовіка – дэвона; арганагеннае пародаўтварэнне; арганагенныя пабудовы; табулятаморфныя каралы.
Месца працы, пасада: Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага, Санкт-Пецярбург (2006–2009; у 2006–2007 – інжынер 1-й кат., у 2007–2009 – старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут па біярэсурсах НАН Беларусі (з 2010 – старшы навуковы супрацоўнік); УП "Геасэрвіс", Мінск (з 2011; інжынер-геолаг, намеснік галоўнага геолага, з 2014 – галоўны геолаг). Інфармацыя на 2025.
Варыянтная форма
| Zaika, Ûryj Uladzіmіravіč (нар. 1981) |
| Zaika, Y. V. (нар. 1981) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Табулятоморфные кораллы ордовика и силура Российской Арктики : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 25.00.02 / Заика Юрий Владимирович. — Санкт-Петербург, 2007.
Заика Юрий Владимирович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 85.