unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ракаў, Якаў Гдальевіч (эканоміка ; 1897— )

    Нарадзіўся 27.07.1897, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць. Эканаміст. Прафесар (1932). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт грамадскіх навук, эканамічнае аддзяленне, 1925).
    Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; эканоміка працы; эканоміка Беларусі.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1925–1931, навуковы супрацоўнік, асістэнт, дацэнт, з 1930 – дэкан факультэта "Савецкае будаўніцтва і права"), Інстытут працы УЦСПС (г. Мінск, 1931–1932, прафесар), Дзяржплан БССР (1932–1934, начальнік аддзела працы), МТС г. Крупкі (1934–1935, начальнік палітаддзела), Інстытут эканомікі БССР (з 1935, у 1935–1938 – дырэктар, з 1938 – галоўны рэдактар "Атласа БССР"), Беларускі політэхнічны інстытут (1946–1976, прафесар кафедры "Палітычная эканомія", у 1946–1953 – загадчык кафедры, 1970–1976 – прафесар-кансультант).
    Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (1945) і інш.
    Памёр 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Rakaŭ, Âkaŭ Gdal'evič (1897— )

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі
    Раков, Яков Гдальевич (экономика ; 1897— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Дифференциальная рента при социализме / Я. Г. Раков. — Минск, 1963.
    Палеская вобласць БССР : палітыка-эканамічны нарыс / Я. Г. Ракаў. — Мінск, 1939.
    Рацыяналізацыя справы кіраўніцтва / Я. Ракаў. ― Менск [Мінск], 1930.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Ракаў Якаў Гдальевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [ку 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 9. — С. 81.
    Ракаў Якаў Гдальевіч // Памяць : Бабруйск. — Мінск, 1995. — С. 725.
    Неизвестная страница истории: фронтовик, экономист, ученый, профессор — Раков Яков Гдальевич / Н. Б. Щавлинский. — Текст : электронный // Память о Великой Победе : межвузовский сборник научных трудов : [в 3 ч.]. — Москва, 2025. — Ч. 2. — С. 40—43. — URL: http://bibl.lti-gti.ru/docs/pdf/Pobeda_T2.pdf
    Сайт Інстытута эканомікі іНАН Беларусі. Гады жыцця 1897–1965.
    Сайт "Память народа".