Справка
Нарадзіўся 05.09.1932, г. Істра, Маскоўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне элементаў і ўстройстваў вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Доктар тэхнічных наук (1992), прафесар (1985).
Адукацыя: Саратаўскае ваенна-марское падрыхтоўчае вучылішча (1950), Балтыйскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча (1954), Усесаюзны завочны энергетычны інстытут (спецыяльнасць "Матэматычныя і вылічальныя прыборы і ўстройствы", 1962), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: устройствы і метады для аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі і выканання матэматычных вылічэнняў; распрацоўка арыфметыка-лагічнай структуры ЭВМ; сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі; арганізацыя адукацыі; педагогіка вышэйшай школы.
Месца працы, пасада: Ваенна-Марскі Флот СССР (г. Балтыйск, 1954–1958), 2-і навукова-даследчы інстытут войск ППА (г. Калінін, 1958–1962, старшы тэхнік, інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік), Ульянаўскі політэхнічны інстытут (1966–1969, дацэнт), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1970–1976, загадчык кафедры электронных вылічальных машын), Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын (г. Мінск; 1976–1995, начальнік сектара), Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі (г. Мінск; з 1995, загадчык кафедры інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі).
Варыянтная форма
| Lysika, Barys Rygoravič (нар. 1932) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теория и методы проектирования функциональных узлов ЭВМ на основе концепции базовой конфигурации : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.13.05 / Лысиков Борис Григорьевич. ― Москва, 1991.
Анкета вучонага (без анкеты).
Лысиков Борис Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск, 1999. — С. 298.
Человек нужен работе, а работа — человеку : [к 80-летию заведующего кафедрой информатики и вычислительной техники Высшего государственного колледжа связи Б. Г. Лысикова] / Екатерина Дробыш // Веснік сувязі. — 2012. — № 4. — С. 52—53.
История вычислительной техники в Беларуси : Научно-исследовательский институт электронных вычислительных машин. ― Минск, 2008.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.