Справка
Нарадзілася 00.00.1937, в. Краснае, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне менеджменту якасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1975), старшы навуковы супрацоўнік.
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1962).
Навуковыя інтарэсы: кіраванне якасцю працы і прадукцыі ў сельскагаспадарчай вытворчасці на базе стандартызацыі; аптымізацыя патрабаванняў да складу тэхналогіі і дакладнасці выканання тэхналагічных аперацый, іх стандартызацыя і рэгламентацыя; забеспячэнне экалагічнай бяспекі прадукцыі, асабліва для дзіцячага і дыетычнага харчавання; падрыхтоўка нарматыўнай дакументацыі на экалагічна чыстыя тэхналогіі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны.
Месца працы, пасада: Гродзенскі і Смілавіцкі сельскагаспадарчыя тэхнікумы (1962–1978, выкладчык); Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі (1978–1999, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік сектара якасці і галіновых рэгламентаў).
Варыянтная форма
| Slesarava, Larysa Іvanaŭna (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Влияние двух уровней кормления на продуктивность и использование питательных веществ утятами различных линий и популяций : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.02.04 / Слесарева Лариса Ивановна. — Минск, 1975.
Слесарева Лариса Ивановна // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 163—164.