Справка
Нарадзіўся 26.06.2023, г. Горкі, Смаленская губерня, Расія (сучас. Магілёўская вобласць). Географ, спецыяліст у галіне эканамічнай геаграфіі замежных краін і геаграфіі насельніцтва. Доктар геаграфічных навук (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (геаграфічны факультэт, 1948; аспірантура, 1951).
Навуковыя інтарэсы: геаграфія міжнародных міграцый насельніцтва; сацыяльна-эканамічная і палітычная геаграфія Заходняй Еўропы; геаграфія насельніцтва свету і асобных галін сусветнай гаспадаркі.
Месца працы, пасада: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (з 1951; у 1951–1957 – асістэнт, у 1957–1961 – старшы навуковы супрацоўнік кафедры эканамічнай геаграфіі капіталістычных краін, у 1961–1982 – дацэнт, з 1982 – прафесар кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі замежных краін).
Узнагароды: медаль "За отвагу", ордэны Айчыннай вайны I и II ступеняў, нагрудны знак "За отличные успехи в работе" і інш.
Памёр 11.08.2007, г. Масква.
Варыянтная форма
| Sluka, Alâksandr Âŭgenavіč (1923—2007) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Географический анализ динамики населения Западной Европы (воспроизводство, миграции, расселение, занятость) : автореферат диссертации ... доктора географических наук : 11.00.02 / Слука Александр Евгеньевич. — Москва, 1981.
Слука Александр Евгеньевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 317.
Слука Аляксандр Яўгенавіч // Памяць : Горацкі раён. — Мінск, 1996. — С. 558.
Слука Аляксандр Яўгенавіч / І. М. Шаруха // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. / [И. В. Абрамова и др. ; составитель А. Е. Яротов]. ― Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 337—338 : фат.
Социально-экономическая география зарубежного мира в координатах творчества А. Е. Слуки: к 100-летнему юбилею ученого – уроженца Беларуси / Н. А. Слука, Е. А. Антипова // Журнал Белорусского государственного университета. География. Геология. — 2023. — № 1. — С. 119―129.
Сайт "Большая Российская энциклопедия".
Сайт "Википедия".