unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ражанскі, Веньямін Ісаакавіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1903—1962)

    Нарадзіўся 17.02.1903, мяст. Баранавічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня (сучас. горад, Брэсцкая вобласць). Хірург. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар. Маёр медыцынскай службы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беарускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1926).
    Навуковыя інтарэсы: бактэрыялогія ў хірургіі; антысептыка; траўматалогія; анкалогія; хірургія ваеннага часу.
    Месца працы, пасада: Чаркізаўская бальніца (г. Масква; 1926–1928 – ардынатар-хірург); Інстытут па вывучэнні прафесійных хвароб імя В. А. Абуха (1928–1931); 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1931–1941 – ардынатар, асістэнт хірургічнай клінікі; 1945–1948 – дацэнт); Краснаярскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1948–1962 – прафесар, загадчык кафедры агульнай хірургіі).
    Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені (1943), Чырвонай Зоркі (1945), медалі, нагрудны знак "Отличник здравоохранения".
    Памёр 24.06.1962, пахаваны на Вастракоўскіх могілках, Масква.

        Варыянтная форма
    Ražanskі, Ven'âmіn Іsaakavіč (1903—1962)
    Ражанскі, Веньямін Ісакавіч (1903—1962)

        Гл. таксама
    Рожанский, Вениамин Исаакович (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1903—1962) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Практикум по общей хирургии / В. И. Рожанский. ― Красноярск, 1956.
    Сайт Краснаярскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Сайт "Проза.ру".
    Сайт "Толдот. Иудаизм и евреи".