| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Раманаў, Сяргей Львовіч (кандыдат геаграфічных навук ; геахімія ; нар. 1953) |
Нарадзіўся 00.00.1953, г. Мінск. Географ. Кандыдат геаграфічных навук (1990), дацэнт. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (геаграфічны факультэт, 1979), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, 1988).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычная геахімія; геахімічная экалогія; геахімічнае карціраванне; матэматычныя метады аналізу ў геаграфіі; дыстанцыйнае зандзірававанне Зямлі; пытанні стварэння і ўкаранення аўтаматызаваных сістэм бяспекі ад моцнадзейных атрутных рэчываў; картаграфаванне і ацэнка рызык узнікнення анкалагічных захворванняў; пабудова карты ёдадэфіцыту для тэрыторыі Беларусі.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1974–1975 – лабарант); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1975–1980 – старшы тэхнік кафедры ядзернай фізікі; і з 2023 – дацэнт кафедры глебазнаўства і ГІС); Інстытут геахіміі і геафізікі (1980–1990 – інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік); Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (1990–1998 – навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут радыялогіі (Гомель; 1998–2004 – старшы навуковы супрацоўнік); Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы" (Мінск; 2004–2022 – загадчык лабараторыі). Інфармацыя на 2025.
Вариантная форма
| Ramanaŭ, Sârgej L'vovіč (нар. 1953) |
См. также
Источники информации
Закономерности структуры педогеохимических полей азота, фосфора и калия в ландшафтных системах Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата географических наук : 11.00.01 / Романов Сергей Львович. — Москва, 1991.
Романов Сергей Львович / В. С. Хомич // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. / [И. В. Абрамова и др. ; составитель А. Е. Яротов]. ― Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 304—305 : фот.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
"eLIBRARY.RU".
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

