Справка
Нарадзіўся 00.00.1908, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць. Геахімік, спецыяліст у галіне вугляхіміі. Адзін з заснавальнікаў савецкага навуказнаўства, даследчык Поўначы СССР.
Адукацыя: Ленінградскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Ленсавета (электратэхнічнае аддзяленне, 1931), АН СССР (аспірантура, 1934).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне складу і якасці пячорскага вугалю; класіфікацыя вуглёў Пячорскага басейна; навуказнаўства.
Месца працы, пасада: школы (Чэрыкаў; 1924–1926 – настаўнік); Інстытут гаручых выкапняў (Масква; 1934–1937 – навуковы супрацоўнік); Камбінат "Воркутауголь" (з 1946 – галоўны інжынер вуглехімічнага аддзялення); Галоўнае ўпраўленне геалогіі і аховы нетраў пры Савеце Міністраў РСФСР (Масква); Інстытут гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР (з 1961 – загадчык сектара агульных праблем гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі).
Рэпрэсаваны. Арыштаваны ў 1937 і асуджаны на 8 гадоў лагераў "за контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць". Пакаранне адбываў у Варкутлагу. Вызвалены ў 1946.
Памёр 00.00.1972.
Варыянтная форма
| Rodny, Navum Іosіfavіč (1908—1972) |
| Родны, Неемія Іосіфавіч (1908—1972) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Очерки по истории и методологии естествознания / Н. И. Родный. — Москва, 1975.
Родны Неемія Іосіфавіч / І. М. Шаруха, У. Г. Хамякоў // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. / [И. В. Абрамова и др. ; составитель А. Е. Яротов]. ― Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 301.