Справка
Нарадзіўся 20.09.1940, в. Дубаўка, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць. Журналіст, гісторык, пісьменнік-празаік. Кандыдат гістарычных навук (1980). Член Беларускага саюза журналістаў (у 1986–1990 – старшыня), Саюза журналістаў СССР (у 1987–1990 – сакратар), Беларускага камітэта міру (з 1987 – член праўлення).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт журналістыкі, 1966), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1975).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя журналістыкі; гісторыя Беларусі; унутраная палітыка.
Месца працы, пасада: калгас імя Фрунзэ (Лунінецкі раён; 1959), газеты "Мінская праўда" (з 1966 – карэспандэнт аддзела прамысловасці, будаўніцтва і транспарту, у 1969–1973 – загадчык аддзела), "Звязда" (з 1975, загадчык аддзела капітальнага будаўніцтва, аддзела навукі і навучальных устаноў, аддзела прапаганды і агітацыі, з 1981 – намеснік рэдактара, з 1986 – рэдактар), Дзяржаўны камітэт Беларускайй ССР па друку (1989–1990, старшыня), "Народная газета" (1990–1995, намеснік галоўнага рэдактара), газета "Народная воля" (з 1995, намеснік галоўнага рэдактара).
Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 29.11.2017.
Варыянтная форма
| Makalovič, Ivan Pâtrovič (1940—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Печать Белоруссии в борьбе за ускорение научно-технического прогресса в промышленности (1971―1980 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.02 / Макалович Иван Петрович. ― Минск, 1980.
Анкета вучонага (без анкеты).
Макаловіч Іван Пятровіч // Памяць : Лунінецкі раён. — Мінск, 1995. — С. 634.
Сайт "Вікіпедыя".