Справка
Нарадзіўся 00.00.1942, с. Вяршына, Більмацкі раён, Запарожская вобласць, Украіна. Фізік. Кандыдат тэхнічных навук (1983), старшы навуковы супрацоўнік (1990), дацэнт (1998).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт, 1968).
Навуковыя інтарэсы: будаўнічая фізіка; будаўнічыя матэрыялы і вырабы; распрацоўка навуковых асноў стварэння аператыўных метадаў кантролю і дыягностыкі структуры, саставаў і ўласцівасцей вадка- і цвердадысперсных сістэм (магнітныя вадкасці, кампазіцыйныя палімерныя матэрыялы, кварцавае гель-шкло і інш.) па электрычных характарыстыках; электрафізіка нанадысперных калоідных сістэм; ёмістасныя пераўтваральнікі; імпедансная спектраскапія; імпедансныя метады кантролю і дыягностыкі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1977, вядучы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры біяфізікі, загадчык навукова-даследчай лабараторыі дыэлектрычнай спектраскапіі гетэрагенных сістэм).
Варыянтная форма
| Zubko, Vasilij Ivanavič (нар. 1942) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка способа оперативного контроля составов и свойств бетонной смеси по электрофизическим характеристикам : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.23.05 / Зубко Василий Иванович. — Минск, 1983.
Анкета вучонага (без анкеты).
Зубко Василий Иванович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 128.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU.