Справка
Нарадзіўся 27.01.1904, в. Еўлічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1936). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт права і гаспадаркі, прававое аддзяленне, 1927), Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры (аспірантура, 1936).
Навуковыя інтарэсы: марксісцкая філасофія; ідэйна-палітычнапя барацьба ў СССР і Беларусі; крытыка Пляханаўскага разумення класаў і класавай барацьбы; методыка выкладання філасофіі.
Месца працы, пасада: Курская акруговая пракуратура (1927–1930, следчы следчага ўпраўлення г. Новы Аскол), Варонежская акруговая пракуратура (1930, следчы), Варонежскі зоаветэрынарны інстытут (1931–1933, асістэнт кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1936–1941 – дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічных дысцыплін, дэкан гістарычнага факультэта, прарэктар па вучэбнай частцы, 1946–1947 – дацэнт, загадчык кафедры асноў марксізму-ленінізму, 1949–1953 – загадчык кафедры гісторыі філасофіі і логікі, 1949–1952 – рэктар), Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б (1947–1949, дырэктар), Інстытут філасофіі і права АН БССР (1953–1957, загадчык сектара), Беларускі політэхнічны інстытут (1957–1962 – загадчык кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму, з 1962 – дацэнт кафедры), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1964–1970 – дацэнт кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі; з 1970 – на пенсіі, у 1970–1976 – па сумяшчальнасці).
Памёр 20.09.1978.
Варыянтная форма
| Čymburg, Ivan Savič (1904—1978) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Ідэйная барацьба ў Беларусі напярэдадні Кастрычніка / І. С. Чымбург. ― Мінск, 1977.
Исторический материализм / [О. С. Терновой и др.]. ― Минск, 1970.
Анкета вучонага (без анкеты).
Іван Савіч Чымбург // Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 104—121.
Чымбург Іван Савіч // Гістарычны факультэт : да 70-годдзя заснавання / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 40—41.
Чимбург Иван Саввич (26[27].01.1904—20.09.1978) // Институт философии НАН Беларуси. — Минск, 2011. — С. 221—222.