| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Лісоўскі, Леанід Альбінавіч (кандыдат педагагічных навук ; геаграфія ; краязнаўства ; нар. 1949) |
Нарадзіўся 15.07.1949, в. Грушаўка, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць. Географ, краязнавец. Кандыдат педагагічных навук (1993), дацэнт (1995). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1976), Расійская акадэмія адукацыі (Масква; аспірантура, 1992), Нацыянальны інстытут адукацыі (Мінск; дактарантура, 2003).
Навуковыя інтарэсы: краязнаўства; праблемы радыяцыйнага забруджвання Палескага рэгіёна; экалогія; методыка выкладання геаграфіі.
Месца працы, пасада: школы Нараўлянскага раёна (з 1970 – настаўнік геаграфіі, працоўнага навучання); Нараўлянскае РГА "Веды" (1974–1975 – адказны сакратар); Нараўлянскі раённы камітэт КПБ (1975–1976 – інструктар арганізацыйнага аддзела); Нараўлянская СШ № 2 (1976–1978 – настаўнік геаграфіі, завуч); Нараўлянскі раённы аддзел адукацыі (1978–1983 – метадыст, інспектар); Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (з 1983; асістэнт, старшы выкладчык, з 1996 – дацэнт кафедры методыкі пачатковай адукацыі, намеснік дэкана па навуковай рабоце педагагічнага факультэта, у 2002–2013 – загадчык кафедры, з 2013 – дацэнт кафедры спецыяльнай педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
E-mail: Lisouskaynin@rambler.ru
Варыянтная форма
| Lіsoŭskі, Leanіd Al'bіnavіč (нар. 1949) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

