unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лепешаў, Анатоль Афанасьевіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; глебазнаўства ; 1941—2023)

    Нарадзіўся 26.07.1941, пас. Талька, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Глебазнавец, фізіка-географ. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1970), старшы навуковы супрацоўнік (1977).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1962).
    Месца працы, пасада: Беларускі НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1962 – інжынер-глебазнавец, старшы навуковы супрацоўнік); Лівія, камандзіроўка (1979–1980, супрацоўнік глебава-экалагічнай экспедыцыі); Куба, камандзіроўка (1983–1986, саветнік-кансультант па эразійных працэсах); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (1986–2015; старшы выкладчык, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі, у 2000–2003 – дэкан факультэта прыродазнаўства, у 2003–2004 – загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне эразійных працэсаў глебавага покрыва; дынаміка ландшафтаў з дапамогай матэрыялаў розначасовай аэракасмічнай здымкі; картаграфаванне глебавага покрыва.
    Узнагароды: нагрудны знак "Отличник образования Республики Беларусь", ганаровыя граматы Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    Памёр 11.05.2023.

        Варыянтная форма
    Lepešaŭ, Anatol' Afanas'evіč (1941—2023)
    Лепешаў, Анатоль Апанасавіч (1941—2023)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Факультэт прыродазнаўства
    Лепешев, Анатолий Афанасьевич (кандидат сельскохозяйственных наук ; почвоведение ; 1941—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Овражная эрозия Новогрудской возвышенности и меры борьбы с ней : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 532 / А. А. Лепешев. — Минск, 1970.
    Лепешаў Анатоль Апанасавіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання) : біябібліяграфічны даведнік ― Мінск, 2014. — С. 147.
    Лепешев Анатолий Афанасьевич / Н. В. Науменко // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. / [И. В. Абрамова и др. ; составитель А. Е. Яротов]. ― Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 2018 : фот.
    Сайт факультэта прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Некралог.
    Сайт факультэта прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Гісторыя факультэта.