| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Крайко, Барыс Мікалаевіч (кандыдат педагагічных навук ; геаграфія ; нар. 1956) |
Нарадзіўся 17.07.1956, в. Азярыцкая Слабада, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць. Географ, педагог. Кандыдат педагагічных навук (1989).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць " Геаграфія. Біялогія", кваліфікацыя "Настаўнік геаграфіі і біялогіі", 1978 або 1980), Навукова-даследчы інстытут зместу і сродкаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР (Масква; аспірантура, 1988).
Навуковыя інтарэсы: праблемы выкладання геаграфіі ў сярэдняй школе.
Месца працы, пасада: Бродаўская СШ Барысаўскага раёна; СШ № 163 г. Мінска; Нацыянальны інстытут адукацыі (навуковы супрацоўнік, да 2004 – дырэктар); Цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў навучання; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (2005–2007 – прарэктар па навуковай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму); Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2007–2016 – дэкан факультэта псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў).
Узнагароды: нагрудны знак" Выдатнік адукацыі", ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Варыянтная форма
| Krajko, Barys Mіkalaevіč (нар. 1956) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка и использование заданий исследовательского характера при обучении географии союзной республики : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Крайко Борис Николаевич. ― Москва, 1988.
Крайко Борис Николаевич / Л. А. Лисовский, И. Н. Шарухо // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. / [И. В. Абрамова и др. ; составитель А. Е. Яротов]. ― Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 193—194 : фот.
Крайко Борис Николаевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 26—27 : фот.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

