Справка
Нарадзілася 00.00.1938, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне аграрнай эканомікі. Кандыдат эканамічных навук (1968), старшы навуковы супрацоўнік.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава (1963, завочнае аддзяленне); Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка тэарэтычных і практычных пытанняў аплаты працы; удасканаленне стымулявання; забеспячэнне матывацыі працы; сацыяльная абарона работнікаў сельскай гаспадаркі ва ўмовах станаўлення рыначных адносін; фарміраванне і выкарыстанне даходаў сельскагаспадарчых арганізацый; узаемасувязі даходаў работнікаў і прадпрыемстваў.
Месца працы, пасада: Калгас "Чашніцкі" (Віцебская вобласць, 1962–1963 – планавік-эканаміст); Бешанковіцкае вытворчае калгасна-саўгаснае ўпраўленне (1964–1964 – старшы эканаміст па працы і заработнай плаце); Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1965–1982 – аспірант, старшы навуковы супрацоўнік; 1975–1981 – загадчык сектара аплаты працы і ўнутрыгаспадарчага разліку; з 1987 - старшы, вядучы навуковы супрацоўнік; 1988–2006 – загадчык сектара матывацыі працы); Мінская вышэйшая партыйная школа (1982–1987 – старшы выкладчык, в.а. дацэнта кафедры палітэканоміі). Мінскае абласное таварыства "Веды" (старшыня навукова-метадычнаго савета па прапагандзе сельскагаспадарчых ведаў).
Варыянтная форма
| Staravojtava, Nadzeâ Alâksandraŭna (нар.1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Определение гарантийного минимума оплаты труда в колхозах Белоруссии и источники его обеспечения : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук / Н. А. Старовойтова. ― Минск, 1967.
Старовойтова Надежда Александровна // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — 166—167.
Сайт Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.