Справка
Нарадзіўся 00.00.1935, в. Галічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць. Эканоміка-географ, эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990).
Адукацыя: Магілёўскае педагагічнае вучылішча (1954), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (геаграфічны факультэт, 1964), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркі Беларусі; сацыяльна-эканамічныя пытанні адукацыі.
Месца працы, пасада: установы адукацыі Магілёўскай вобласці (1954–1959; настаўнік пачатковых класаў школ Клімавіцкага раёна, загадчык Арцёмаўскай пачатковай школы, у 1957–1959 – у Мышкавіцкай СШ Кіраўскага раёна); Інстытут эканомікі АН БССР (1964–1990; малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загадчык сектара, в. а. намесніка дырэктара па навуковай рабоце); Нацыянальны інстытут адукацыі (1990–2003 – загадчык аддзела сацыяльна-эканамічных праблем).
Узнагароды: медалі СССР (3).
Памёр 00.00.2003.
Варыянтная форма
| Kіrèenka, Mihail Gerasimavič (1935—2003) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Комплексное социально-экономическое развитие союзной республики и плановый механизм его реализации : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Киреенко Михаил Герасимович. — Минск, 1989.
Экономическая эффективность использования основных производственных фондов молочной промышленности БССР : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 594 / М. Г. Киреенко. — Минск, 1969.
Кірэенка Міхаіл Герасімавіч / І. М. Шаруха, А. В. Шадракоў // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. / [И. В. Абрамова и др. ; составитель А. Е. Яротов]. ― Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 169—170.
Киреенко Михаил Герасимович // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ, 2006. — Минск, 2006. — Вып. 3. — С. 165.