Справка
Нарадзіўся 14.11.1881, г. Ноўгарад (Вялікі Ноўгарад), Расія. Кліматолаг, геафізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (без абароны дысертацыі, 1934 ці 1932), прафесар (1949). Акадэмік АН БССР (1947).
Адукацыя: Санкт-Пецярбургскі Імператарскі ўніверсітэт (прыродазнаўчае аддзяленне, 1908).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне клімату, мікраклімату і сельскагаспадарчай метэаралогіі; класіфікацыя кліматаў зямнога шара.
Месца працы, пасада: Галоўная фізічная абсерваторыя (г. Петраград; з 1914); Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1919–1930 – загадчык кафедры метэаралогіі і кліматалогіі, у 1924–1925 – рэктар); Беларуская геафізічная абсерваторыя (Мінск; 1930–1938 – дырэктар), адначасова Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (1932–1938 – вучоны спецыяліст); Галоўнае ўпраўленне гідраметэаслужбы СССР (з 1938); Вышэйшы ваенны гідраметэаралагічны інстытут Чырвонай Арміі, Масква (1940–1944; прафесар, у 1941–1944 – загадчык кафедры метэаралогіі); Маскоўскі абласны педагагічны інстытут (1945–1951 – загадчык кафедры агульнай фізічнай геаграфіі), адначасова Інстытут лесу АН БССР (Мінск; з 1946 – старшы навуковы супрацоўнік, з 1950 – кансультант).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі.
Памёр 27.09.1951, пахаваны на Данскіх могілках, Масква.
Варыянтная форма
| Kajgarodaŭ, Alâksej Іvanavіč (1881—1951) |
| Кайгарадаў, Аляксей Іванавіч (1881—1951) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...