Справка
Нарадзіўся 21.09.1905, г. Харкаў, Украіна. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1934). Акадэмік АН БССР (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт (1929).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя канечных груп.
Месца працы, пасада: Маскоўскі тэхналагічны інстытут рыбнай прамысловасці (1930–1931 – дацэнт); Тульскі механічны інстытут (з 1933 – загадчык кафедры матэматыкі); Маскоўскі вячэрні металургічны інстытут (1935–1941 – загадчык кафедры матэматыкі); Томскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1941–1953 – загадчык кафедры матэматыкі); Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (Гомель; 1953–1960 – загадчык кафедры матэматыкі); Інстытут матэматыкі АН БССР (1960–1985 – загадчык лабараторыі тэорыі канечных груп Гомельскага аддзялення, і адначасова ў 1975–1985 – намеснік дырэктара інстытута па Гомельскім аддзяленні).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1968), ордэны "Знак Почета" (1954, 1985), Дружбы народаў (1975), медалі.
Памёр 29.10.1985.
Варыянтная форма
| Čunihin, Sârgej Antonavіč (1905—1985) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Подгруппы конечных групп / С. А. Чунихин. — Минск, 1964.
Чунихин Сергей Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 555.
Чуніхін Сяргей Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 290.
Слово о Чунихине / Л. А. Шеметков // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2006. — № 3. — С. 4—7.
Международная алгебраическая конференция "Классы групп и алгебр", посвященная 100-летию со дня рождения С.А.Чунихина, Гомель, Беларусь, 5–7 октября 2005 г. : тезисы докладов. — Гомель, 2005.
Партал "Выдающиеся математики Беларуси".