| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Жаўрыд, Міхаіл Фядотавіч (кандыдат эканамічных навук ; 1906— каля 1991) |
Нарадзіўся 00.00.1906, в. Малая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Эканаміст, арганізатар вышэйшай адукацыі. Кандыдат эканамічных навук (1954), дацэнт (1956).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны тэхнікум (1926), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (сацыяльна-педагагічны факультэт, 1932), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1941).
Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; эканоміка Беларусі; педагогіка вышэйшай школы.
Месца працы, пасада: Мінскі акруговы аддзел народнай адукацыі (1926–1930), Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1931–1933), Мінскі гідратэхнічны тэхнікум (з 1933), Інстытут павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі БССР (1935, дырэктар), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1936–1941 – дэкан геаграфічнага факультэта, намеснік дырэктара, 1944 – дырэктар, 1945–1947 – па сумяшчальнасці, загадчык кафедры прыродазнаўства і геаграфіі), Хвалынская СШ (Саратаўская вобласць; з 1941), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (ст. Сходня, Маскоўская вобласць; з 1943, выкладчык і загадчык Фундаментальнай бібліятэкі), Мазырскі настаўніцкі інстытут (1944–1945, у сакавіку – ліпені 1944 – дырэктар), Міністэрства асветы БССР (1945–1948, намеснік міністра), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1948–1961 – рэктар, 1953–1962 – загадчык кафедры палітэканоміі).
Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1949, 1961).
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
| Žaŭryd, Mihail Fâdotavič (1906— около 1991) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Белорусское стекло / М. Ф. Жаврид. ― Минск, 1969.
Анкета вучонага (без анкеты).
Минский государственный педагогический институт иностранных языков : краткий исторический очерк. — Минск, 1974.
Вехі гісторыі Мінскага іняза: МДЛУ― 75 гадоў / С. Я. Новікаў. ― Мінск, 2023.
Ля вытокаў стварэння Мінскага МДЛУ / С. Я. Новікаў // Вестник МГЛУ. Серия. 3. — Минск, 2012. — № 11. — С. 219—223.
Сайт "Вікіпедыя".
Сайт МДПУ імя І. П. Шамякиіа. Форма імя па бацьку: Фёдаравіч.
Электронная бібліятэка БДУ. Асабістая справа М. Ф. Жаўрыда (у т. л. аўтабіяграфія, 1941 г.).
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

