unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Дулаева, Рыма Аляксееўна (доктар геаграфічных навук ; геаграфія ; 1934—2020)

    Нарадзілася 28.04.1934, с. Кадгарон, Ардонскі раён, Паўночная Асеція, Расія. Географ, спецыяліст у галіне эканамічнай геаграфіі. Доктар геаграфічных навук (1990), прафесар.
    Адукацыя: Паўночна-Асецінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя К. Л. Хетагурава (Арджанікідзэ; геаграфічны факультэт, 1957), Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1968).
    Навуковыя інтарэсы: эканамічная геаграфія СНД; геаграфія рыначных адносін; геаграфія насельніцтва свету.
    Месца працы, пасада: Вішнёўскі раён, Цалінны край, Казахстан (1952–1962 – старшая піянерважатая, настаўнік геаграфіі, дырэктар вячэрняй школы, інспектар); Паўночная Асеція і Азербайджан (1962–1965 – на педагагічнай рабоце); Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1968–1972 – старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі); Навукова-даследчы інстытут эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (Мінск; 1972–1982 – старшы навуковы супрацоўнік); Казанскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (з 1983; у 1989–2000 – загадчык кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі, з 2000 – прафесар).
    Узнагароды: званне "Заслуженный учитель школы Республики Татарстан".
    Памерла 11.06.2020.

        Варыянтная форма
    Dulaeva, Ryma Alâkseeŭna (1934—2020)

        Гл. таксама
    Дулаева, Римма Алексеевна (доктор географических наук ; география ; 1934—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Географические аспекты экономического и социального развития промышленных узлов : диссертация ... доктора географических наук в форме научного доклада : 11.00.02 / Дулаева Римма Алексеевна. — Киев, 1990.
    Дулаева Римма Алексеевна / И. Н. Шарухо // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. / [И. В. Абрамова и др. ; составитель А. Е. Яротов]. ― Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 115—116 : фот.
    Р. А. Дулаева: 80 лет со дня рождения и 60 лет научно-педагогической деятельности / И. Т. Гайсин // Магілёўскі мерыдыян. — Магілёў, 2014. — Т. 14, вып. 1/2. — С. 161.
    Сайт Казанскага федэральнага ўніверсітэта. Некралог.