Справка
Нарадзіўся 02.04.1903, г. Саратаў, Расія. Урач-патолагаанатам. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1927; аспірантура, 1931).
Навуковыя інтарэсы: этыялогія, марфалогія, морфагенез паталагічных працэсаў.
Месца працы, пасада: Іванаўскі медыцынскі інстытут (1931–1935, асістэнт, в. а. загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі), Дагестанскі медыцынскі інстытут (1935–1939, в. а. загадчыка кафедры гісталогіі, кафедры паталагічнай анатоміі), Стаўрапольскі медыцынскі інстытут (1939–1942, 1945–1947, в. а. загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі, дэкан факультэта, в. а. намесніка дырэктара інстытута па навукова-вучэбнай часці), Растоўскі медыцынскі інстытут (з 1947), Архангельскі медыцынскі інстытут (1947–1953, загадчык кафедры паталагічнай анатоміі), Самаркандскі медыцынскі інстытут (1954–1959, в. а. загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960–1961, дацэнт, загадчык кафедры паталагічнай анатоміі).
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (1945), медалі "За оборону Сталинграда", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
Памёр 00.00.1967, пахаваны ў г. Гродна.
Варыянтная форма
| Lisunkin, Ivan Ivanavič (1903—1967 ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Лисункин Иван Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 355—356. — Год рождения: 1906 (ошибочно).
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сайт Стаўрапольскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сайт Паўночнага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Год пачатку заведвання кафедрай 1943 (магчыма, памылкова).
Сайт "Архивы Архангельской области".
Сайт "Память народа".