Справка
Нарадзіўся 28.10.1904, в. Маконь, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць). Эканаміст. Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (рабочы факультэт, 1927; факультэт народнай гаспадаркі, спецыялізацыя "Дрэваапрацоўчая прамысловасць", 1931).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка лёгкай прамысловасці.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны планава-эканамічны інстытут (1931–1933 – намеснік дырэктара па вытворчым навучанні); Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (з 1933 – дацэнт, у 1934–1935 – дэкан фінансава-эканамічнага факультэта, у 1935–1936 – дырэктар); Віцебская мэблевая фабрыка (з 1936); Народны камісарыят лёгкай прамысловасці БССР (начальнік планавага аддзела); Заслаўскі райкам партыі, першы сакратар і Мінскі абласны камітэт КПБ, сакратар (1939–1941); Народны камісарыят лёгкай прамысловасці БССР / Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР (1946–1953 – народны камісар, міністр); Савет Міністраў БССР. Галоўнае ўпраўленне рыбнай прамысловасці (1954–1965 – начальнік упраўлення).
Узнагароды: ордэны (3), медалі.
Памёр 18.04.1989.
Варыянтная форма
Sacunkevič, Іvan Lâvonavіč (1904—1989) |
Сацункевіч, Іван Лявонцьевіч (1904—1989) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сацункевич Иван Леонтьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 576.
Сацункевіч Іван Лявонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 209.
Иван Леонтьевич Сацункевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 130—131 : фот.
Сайт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.