Справка
Нарадзілася 19.09.1977, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне аграрнай эканомікі. Кандыдат эканамічных навук (2004), дацэнт (2008).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1999); Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (аспірантура); Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (2011).
Навуковыя інтарэсы: менеджмент; кіраванне персаналам; аграмаркетынг; арганізацыйна-эканамічны механізм павышэння эфектыўнасці свінагадоўлі і прадпрыемстваў малочнай галіны.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі (1999–2001 – навуковы супрацоўнік сектара знешнеэканамічных адносін і маркетынгу); Гродзенскі аблвыканкам (2001–2004 – начальнік аддзела эканомікі і рыначных адносін камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні); Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (2004–2005 – асістэнт кафедры арганізацыі і кіравання ў АПК, 2005–2007 – старшы выкладчык, 2007–2019 – дацэнт кафедры менеджменту, маркетынгу і права); Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі Купалы (з 2019 – загадчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве). Інфармацыя на 2025.
Варыянтная форма
| Byčak, Іryna Іosіfaŭna (нар. 1977) |
| Dzegcârèvіč, Іryna Іosіfaŭna (нар. 1977) (дзявочае прозвішча) |
| Дзегцярэвіч, Ірына Іосіфаўна (кандыдат эканамічных навук ; аграрная эканоміка ; нар. 1977) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Организационно-экономический механизм повышения эффективности свиноводства : (на примере Гродненской области) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.05 / Дегтяревич Ирина Иосифовна. ― Минск, 2004.
Дегтяревич Ирина Иосифовна // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 91.
Сайт факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".