Справка
Нарадзіўся 01.07.1920, мяст. Рагачоў, Магілёўская губерня (сучас. горад, Гомельская вобласць). Географ, этнограф, картограф, усходазнавец. Доктар геаграфічных навук (1965), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (геаграфічны факультэт, 1947; аспірантура, 1950).
Навуковыя інтарэсы: этнічная геаграфія; тэарэтычныя прынцыпы, метады і спосабы этнічнага картаграфавання; этнічная сітуацыя ў краінах свету, якая суправаджаецца зводнымі статыстычнымі табліцамі этнічнага складу насельніцтва; пытанні ўліку этнічнага складу пры правядзенні перапісаў насельніцтва.
Заснавальнік этнадэмаграфіі і этнічнай картаграфіі ў СССР.
Месца працы, пасада: Інстытут этналогіі і антрапалогіі імя М. М. Міклуха-Маклая (1953–1994; у 1953–1958 – малодшы навуковы супрацоўнік, у 1958–1961 – старшы навуковы супрацоўнік, у 1961–1963 – загадчык сектара, у 1963–1988 – намеснік дырэктара па навуцы, у 1988–1992 – галоўны навуковы супрацоўнік, у 1992–1994 – навуковы саветнік пры дырэкцыі), адначасова Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне СССР (канец 1980-х – галоўны навуковы кансультант).
Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки РСФСР" (1980), Дзяржаўная прэмія СССР (1987), Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (пасмяротна, 2001).
Памёр 02.03.1995, ці 06.07.1995, ці 1996, ці 1999.
Варыянтная форма
| Bruk, Salamon Іl'іč (1920—1995?) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...