unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Піліпенка, Міхаіл Фёдаравіч (доктар гістарычных навук ; этнаграфія ; 1936—2025)

    Нарадзіўся 19.05.1936, в. Нежыхаў, Брагінскі раён, Гомельская вобласць. Этнолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1993), прафесар (1995). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1961), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні па тэарэтычных пытаннях этнаграфіі; гісторыя беларускай этналогіі; этнічная гісторыя Беларусі; гісторыя сям'і беларускіх сялян, звычаяў і абрадаў славянскіх народаў; гісторыя беларускіх народных святаў, традыцыйных народных вераванняў, беларускага мастацтва і фальклору; распрацоўка канцэпцыі паходжання беларускага народа.
    Месца працы, пасада: Мамайская 8-гадовая школа (в. Мамаі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць; з 1961 – настаўнік гісторыі); Капліцкая СШ (в. Каплічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць; настаўнік гісторыі); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (з 1967; выкладчык кафедры гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, дацэнт кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін); Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Філіял " Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы " (з 1991; загадчык аддзела этналогіі, у 1994–2004 – дырэктар, адначасова з 1995 – загадчык аддзела, з 2004 – галоўны навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" (1999).
    Памёр 06.04.2025.

        Варыянтная форма
    Pilipenka, Mіhaіl Fëdaravіč (1936—2025)

        Гл. таксама
    Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (Мінск). Філіял "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы". Дырэктар
    Пилипенко, Михаил Федорович (доктор исторических наук ; этнография ; 1936—2025) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...