| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Першукевіч, Аляксандр Васільевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; нейрахірургія ; траўматалогія і артапедыя ; 1939—2021) |
Нарадзіўся 11.04.1939, в. Поплава (у складзе в Нягневічы), Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-нейрахірург, траўматолаг-артапед. Кандыдат медыцынскіх навук (1984), дацэнт (1985).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967).
Навуковыя інтарэсы: пластычная хірургія чэрапа; лячэнне хранічнага астэаміэліта; лячэнне траўм пазваночніка і спіннага мозгу; хранічная субдуральная гематома (сімптаматыка, дыягностыка, лячэнне); краніяпластыка кансерваванымі касцявымі трансплантантамі; кансервацыя біялагічных тканак для трансплантацыі; арахнаідальныя кісты.
Месца працы, пасада: Ліпнішкаўская ўчастковапя бальніца (в. Ліпнішкі, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць; 1967–1968, галоўны ўрач), Гродзенская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі (1968–1969, урач), Гродзенская абласная клінічная бальніца (1969–1982, урач-нейрахірург), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1983–2002, дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі).
Памёр 00.00.2021.
Варыянтная форма
| Peršukevič, Alâksandr Vasil'evič (1939—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Краниопластика биологическими материалами и эксплантатами (экспериментально-клиническое исследование) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.22 : 14.00.28 / Першукевич Александр Васильевич. ― Москва, 1984.
Анкета вучонага (без анкеты).
Першукевич Александр Васильевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 252.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Рэпазіторый Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Электронны каталог Навуковай медыцынскай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

