Справка
Нарадзіўся 00.00.1928, с. Новаселіцкае, Аляксандраўскі раён, Стаўрапольскі край, Расія. Інжынер-геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1966).
Адукацыя: Паўночна-Каўказскі горна-металургічны інстытут (1951).
Навуковыя інтарэсы: геалогія і мінеральны склад ртутна-сурмяных радовішчаў Кіргізіі; даследаванне калійных руд Старобінскага радовішча; геалогія сурмяных, сурмяна-поліметалічных і поліметалічных радовішчаў Алжыра.
Месца працы, пасада: Хайдарканскае ртутна-сурмянае радовішча, Кіргізія (1951–1958 – старшы геолаг рудніка № 3); Паўднёвы горна-металургічны камбінат, Кіргізія (1958–1965 – старшы геолаг Кадамжайскага рудніка); Упраўленне хімічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў БССР (1965–1967 – старшы інжынер); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1967–1977 – старшы выкладчык, з 1972 – дацэнт); камандзіроўка, Алжыр (1969–1971 – галоўны геолаг рэгіянальнай геалагічнай базы Дэпартамента пошукаў "SONAREM").
Памёр 00.00.1977.
Варыянтная форма
| Bachurin, S. D. (1928—1977) (англійская мова) |
| Bačuryn, Sârgej Dzmіtryevіč (1928—1977) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развитие минерально-сырьевой базы Белорусской ССР / [Д. М. Корулин и др.]. — Минск, 1971.
Бачурин Сергей Дмитриевич // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 24—25.