Справка
Нарадзіўся 28.08.1888, в. Луначарскае, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць. Філолаг. Кандыдат філалагічных навук (1947), дацэнт (1947). Удзельнік Першай сусветнай вайны.
Адукацыя: Варшаўскі ўніверсітэт (гісторыка-філалагічны факультэт, 1913).
Навуковыя інтарэсы: агульнае і параўнальнае славянскае мовазнаўства; гісторыя і тэорыя беларускай мовы; беларуская літаратурная мова; дыялекталогія; беларуская і руская літаратура; методыка выкладання беларускай і рускай моў і літаратур.
Месца працы, пасада: Рэжыцкая мужчынская гімназія (г. Рэзекне, Латвія; з 1913), гімназія г. Лугі (Расія; 1918), Суражская працоўная школа 2-й ступені (Віцебская вобласць; з 1918), Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (1920–1921, ваеннаслужачы), школы і тэхнікумы г. Віцебска (1921–1926), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926–1933, дацэнт кафедры беларускай мовы), адначасова Інстытут беларускай культуры (1926–1933, сакратар Камісіі беларускай літаратурнай мовы і Арфаграфічнай камісіі) і Беларускі дзяржаўны высшы педагагічны інстытут (1931–1933), Астраханскі (1934–1935), Магнітагорскі (1935–1937), Краснадарскі (1937–1952), Херсонскі (з 1952) педагагічныя інстытуты.
Памёр 02.08.1969, г. Херсон.
Варыянтная форма
| Bagdanovič, Anatol' Vasil'evič (1888—1969) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
[Типы безличных предложений в современном русском литературном языке : диссертация ... кандидата филологических наук : защищена 04.02.1947 : утверждена 14.03.1947 / Богданович Анатолий Васильевич].
Анкета вучонага (без анкеты).
Багдановіч Анатоль Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С 59.
Багдановіч Анатоль Васілевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 254—255.
Багдановіч Анатоль Васілевіч / І. К. Германовіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 64—65.
А. В. Багдановіч // Беларускія мовазнаўцы / І. К. Германовіч. — Мінск, 1985. — С. 127—140.
Богданович Анатолий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 426.
Сайт "Енциклопедія Сучасної України".
Сайт ЦНБ НАН Беларусі.