unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кірыльчык, Людміла Аляксандраўна (кандыдат біялагічных навук ; 1929—2010)

    Нарадзілася 00.00.1929, г. Чэрвень, Мінская вобласць. Батанік. Кандыдат біялагічных навук (1970), старшы навуковы супрацоўнік (1978).
    Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут (1952), АН БССР (аспірантура, 1968).
    Навуковыя інтарэсы: садова-паркавае мастацтва; аднаўленне старадаўніх паркаў; "зялёнае" будаўніцтва; газонныя расліны; тэхналогія вырошчвання пладовых і ягадных культур; экалогія.
    Месца працы, пасада: Пінскае абласное ўпраўленне лясной гаспадаркі (з 1952, інжынер), Бюро па ўладкаванні калгасных лясоў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (з 1953, таксатар), Беларускі аэрафлоталесаўпарадкавальны трэст (начальнік лесаўпарадкавальнай партыі 2-й Мінскай аэрафлоталесаўпарадкавальнай экспедыцыі), Цэнтральны батанічны сад АН БССР (1958–1972 – малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-азеляніцель і 1975–1978 – старшы навуковы супрацоўнік – кіраўнік групы садаўладкавання), Памірскі батанічны сад (г. Харог, Таджыкістан; 1972–1975, старшы навуковы супрацоўнік-азеляніцель), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1978 – дацэнт кафедры пладаводства, галоўны спецыяліст Батанічнага сада, у 1995–2010 – загадчык Батанічнага сада).
    Памерла 10.04.2010.

        Варыянтная форма
    Kiryl'čyk, Lûdmila Alâksandraŭna (1929—2010)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Агратэхналагічны факультэт
    Маргайлік — Кірыльчык (дынастыя / сям'я)
    Кирильчик, Людмила Александровна (кандидат биологических наук ; 1929—2010) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Биологические основы создания декоративных газонов в Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 094 / Л. А. Кирильчик. ― Минск, 1970.
    Створаны пакаленнямі : [Горацкі дэндрарый] / Г. Маргайлік, Л. Кірыльчык // Памяць : Горацкі раён. — Мінск, 1996. — С. 560—561.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Руководители Ботанического сада академии Маргайлик Г. Н. и Кирильчик Л. А. — этапы жизненного пути / Чепиков Н. Н. // Ботанические сады и дендрологические парки высших учебных заведений : материалы Международной научно-практической конференции, посвященной 170-летию со дня образования Ботанического сада УО БГСХА, Горки, 19—22 июня 2017 г. — Горки, 2017. — С. 107—111.
    Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
    Электронны каталог БДСГА.