unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чыжык, Сяргей Антонавіч (доктар тэхнічных навук ; матэрыялазнаўства ; нар. 1959)

    Нарадзіўся 28.05.1959, в. Асмолава, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне мікра- і нанамеханікі паверхняў, нанадыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2007). Акадэмік НАН Беларусі (2014).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1980).
    Навуковыя інтарэсы: трыбатэхніка (трэнне і знос) прэцызійнага кантакту; фізіка і механіка паверхняў на мікра- і нанаўзроўні; нанаструктурнае матэрыялазнаўства; нанадыягностыка матэрыялаў метадам атамна-сілавой мікраскапіі.
    Месца працы, пасада: Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага, Гомель (1980–2002; з 1999 – загадчык лабараторыі мікрамеханікі паверхні, у 2002 – загадчык аддзела мікрамеханікі); Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава (з 2002 – загадчык лабараторыі нанапрацэсаў і нанатэхналогій, з 2005 – загадчык аддзялення нанапрацэсаў і нанаматэрыялаў, у 2007–2008 – намеснік дырэктара); НАН Беларусі (з 2008 – намеснік галоўнага вучонага сакратара, у 2009–2012 – галоўны вучоны сакратар, у 2012–2014 – намеснік Старшыні Прэзідыума, з 2014 – першы намеснік Старшыні Прэзідыума), адначасова Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (загадчык кафедры мікра- і нанатэхнікі). Інфармацыя на 2025.
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2016), ордэн Пашаны (2014), медалі.

        Варыянтная форма
    Chizhik, S. A. (нар. 1959) (англійская мова)
    Čyžyk, Sârgej Antonavіč (нар. 1959)

        Гл. таксама
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск)
    Чижик, Сергей Антонович (доктор технических наук ; материаловедение ; род. 1959) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фатаграфія.