Справка
Нарадзіўся 13.10.1957, в. Карчовае, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводства, лясных пажараў і барацьбы з імі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (2000).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1979), Інстытут лесу (аспірантура, 1994).
Навуковыя інтарэсы: праблемы лесазнаўства і лесаводства; рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне лясных рэсурсаў; сучасны стан і перспектывы аховы лясоў.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі (Гомель; 1979–1980 – малодшы навуковы супрацоўнік сектара лясных культур і гадавальнікаў); Цэнтральны раённы камітэт ЛКСМБ, Гомель (1980–1987; інструктар арганізацыйнага аддзела, быў 1-ы сакратар арганізацыі); Цэнтральны раённы камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, Гомель (з 1987 – загадчык арганізацыйнага аддзела); Цэнтральны раённы камітэт народнага кантролю г. Гомеля (з 1990 – старшыня); Інстытут лесу (з 1990 – вядучы інжынер па ўкараненні новай тэхнікі і тэхналогій, у 1991–2001 – навуковы, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі ўзнаўлення харчовых прадуктаў лесу, з 2001 – вучоны сакратар, адначасова ў 2011 – ... – загадчык сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: Падзяка Старшыні НАН Беларусі (2007), ганаровыя граматы Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў (2004), Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта (2015), Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2015) і інш.
Варыянтная форма
| Bardok, Ivan Vasil'evič (нар. 1957) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...