| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Арловіч, Валянцін Антонавіч (доктар фзіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1947) |
Нарадзіўся 02.01.1947, в. Краснае, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1993). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1969).
Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка; нелінейная оптыка; спектраскапія кагерэнтнага і спантаннага камбінацыйнага рассейвання; фотафізіка і фотабіялогія; лазерна-аптычнае прыборабудаванне.
Месца працы, пасада: Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (з 1969; у 1969–1971– стажор-даследчык, у 1971–1978 – малодшы навуковы супрацоўнік, у 1978–1987 – старшы навуковы супрацоўнік, у 1988–1992 – вядучы навуковы супрацоўнік, у 1992–1994 – галоўны навуковы супрацоўнік, у 1994–1998 – загадчык лабараторыі нелінейнай оптыкі, у 1998–2003 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1998 – загадчык Цэнтра "Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы"), адначасова Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі (2014–2022 – акадэмік-сакратар). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2000), медаль Францыска Скарыны (2007) і інш.
Варыянтная форма
| Arlovіč, Valâncіn Antonavіč (нар. 1947) |
| Orlovich, V. A. (нар. 1947) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

