Справка
Нарадзіўся 31.10.1925, в. Харына, Духаўшчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Доктар педагагічных навук (1988), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут (гістарычны факультэт, 1956).
Навуковыя інтарэсы: прафесійная арыентацыя навучэнцаў; педагогіка сярэдняй і вышэйшай школы.
Месца працы, пасада: Першамайская СШ (Шумяцкі раён, Смаленская вобласць; дырэктар), Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1962–1974, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, з 1971 – дэкан біёлага-хімічнага факультэта), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 1974, прафесар кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны 1-й ступені (1985), медалі.
Памёр 04.01.2013, пахаваны на могілках "Міханавічы", Мінскі раён.
Варыянтная форма
| Scepanenkaŭ, Mikalaj Kapitonavič (1925—2013) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Системный подход к формированию профессиональной направленности учащихся : автореферат диссертации ... доктора педагогических наук : 13.00.01 / Степаненков Николай Капитонович. ― Москва, 1986.
Формирование политехнических знаний у старших подростков на основе связи общеобразовательных дисциплин с производством : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 730 / Н. К. Степаненков. — Ленинград, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сцепаненкаў Мікалай Капітонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 307.
Степаненков Николай Капитонович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. — Минск, 2006. — Вып. 3. — С. 354.
Сцепаненкаў Мікалай Капітонавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 491—492.
Актуальные проблемы педагогических исследований : материалы XI аспирантских чтений, посвященных 70-летию Победы и 90-летию со дня рождения профессора Н. К. Степаненкова, г. Минск, 30 апреля 2015 г. ― Минск, 2015.
Сайт ГрДУ імя Я. Купалы.
Сайт "Помним-Онлайн".