Справка
Нарадзіўся 01.03.1939, в. Малая (Межная) Слабада, Клецкі раён, Мінская вобласць. Радыебіёлаг, біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1984). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962), Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (пасёлак Лясны, Мінскі раён; аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне біяхімічных механізмаў дзеяння на арганізм іанізуючых выпраменьванняў; развіццё злаякасных пухлін, ранняга і позняга антагенезу; вывучэнне механізмаў дзеяння гармонаў, іх метабалізму і нейрагарманальнай рэгуляцыі абменных працэсаў; біяхімічныя асновы развіцця структурна-функцыянальных парушэнняў у арганізме пры ўзнікненні паталагічных працэсаў.
Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (з 1965 – загадчык гарманальнай лабараторыі, з 1969 – загадчык аддзялення лабараторных метадаў дыягностыкі); Сектар геранталогіі АН БССР (Мінск; з 1980 – загадчык лабараторыі, з 1981 – загадчык сектара, адначасова загадчык лабараторыі біяхіміі); Інстытут радыебіялогіі (Гомель; 1987–2009 – дырэктар), адначасова Гомельскі філіял НАН Беларусі (2006–2009 – старшыня Прэзідыума, в. а. акадэміка-сакратара).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2004), медаль "За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина" (1970) інш.
Памёр 14.02.2010.
Варыянтная форма
| Kanaplâ, Âŭgen Fëdaravіč (1939—2010) |
| Konoplya, E. F. (1939—2010) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...