unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гарбуноў, Цімафей Сазонавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1904—1969)

    Нарадзіўся 06.08.1904, в. Саннікі, Лепельскі павет, Віцебская губерня (сучас. Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць). Гісторык, партыйны і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук. Акадэмік АН БССР (1963). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946–1962), Вярхоўнага Савета БССР (1947–1967; у 1955–1963 – старшыня).
    Адукацыя: Камуністычны ўніверсітэт БССР імя У. І. Леніна (Мінск; 1931), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1936), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК ВКП (б) (1948).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя ўтварэння БССР; гісторыя культуры, рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа; сацыялістычнае будаўніцтва ў Беларусі.
    Месца працы, пасада: Рэдакцыя газеты "Праўда" (з 1933 – карэспандэнт); Дзяржаўнае выдавецтва БССР (з 1937 – галоўны рэдактар); Рэдакцыя газеты "Звязда" (з 1939 – рэдактар); Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі (1941–1947 і 1950–1960 – сакратар); Рэдакцыя часопіса "Славяне" (1942–1945 – рэдактар); Усесаюзнае таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, намеснік старшыні праўлення і Рэдакцыя часопіса "Наука и жизнь", рэдактар (1949–1950); АН БССР. Аддзяленне грамадскіх навук (1960–1967 – акадэмік-сакратар).
    Узнагароды: ордэны Леніна (1943), Чырвонага Сцяга (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1954), медалі.
    Памёр 08.10.1969.

        Варыянтная форма
    Garbunoў, Cіmafej Sazonavіč (1904—1969)
    Гарбуноў, Цімафей Сазонтавіч (1904—1969)
    Гарбуноў, Т. С. (1904—1969)

        Гл. таксама
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск). Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў
    Горбунов, Тимофей Сазонович (кандидат исторических наук ; 1904—1969) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...