Справка
Нарадзіўся 15.04.1903, с. Гульск, Наваград-Валынскі раён, Жытомірская вобласць, Украіна. Урач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Кіеўскі медыцынскі інстытут (1926).
Навуковыя інтарэсы: прычыны, механізмы развіцця і распаўсюджанасці хірургічных захворванняў; распрацоўка метадаў дыягностыкі, лячэння хірургічных хвароб і іх укараненне ў практыку; унутрывенныя інфузіі лекавых раствораў; правядзенне аперацый пад агульным абязбольваннем з дапамогай наркознага апарата; абагульненне вопыту хірургічных школ і асобных хірургаў; падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі медыцынскіх кадраў; арганізацыя аховы здароўя.
Месца працы, пасада: Жыткавіцкая раённая бальніца (загадчык бальніцы), Тураўская раённая бальніца (галоўны ўрач), Палеская абласная бальніца (г. Мазыр; урач-хірург, загадчык хірургічнага аддзялення, галоўны хірург Палескай вобласці), Гомельскі абласны аддзел аховы здароўя (1954–1958, галоўны хірург вобласці), Гомельская абласная клінічная бальніца (1958–1961, загадчык 1-га хірургічнага аддзялення).
Узнагароды: ордэны "Знак Почета", Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
Памёр 01.12.1961, пахаваны могілках "Асаўцы", г. Гомель.
Варыянтная форма
| Kenigsberg, Èmanuil Âkaŭlevič (1903—1961) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Эммануил Яковлевич Кенигсберг : [некролог] // Здравоохранение Белоруссии. — 1962. — № 1. — С. 77.
Сайт іерусалімскага выдавецтва "Достояние".
Сайт "Jewmil.com".
Сайт Гомельскай абласной клінічнай бальніцы.
Сайт "Mitzvat Emet".