Справка
Нарадзіўся 28.03.1900, г. Бялынічы, Магілёўская вобласць. Урач-акушэр-гінеколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1939), дацэнт (0000). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Магілёўская фельчарска-акушэрская школа, Дзяржаўны інстытут медыцынскіх ведаў (г. Ленінград, 1926).
Навуковыя інтарэсы: праблемы акушэрства і гінекалогіі; выкарыстанне мясцовай тарфяной гразі пры лячэнні запаленчых захворванняў маткі і прыдаткаў, тэрапіі трубнай бясплоднасці; дабраякасныя новаўтварэнні жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы.
Месца працы, пасада: установы аховы здароўя г. Віцебска (з 1930, галоўны ўрач, урач-гінеколаг), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1934–1941 і з 1946, асістэнт, дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1946–1948 і з 1958 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (1944), медалі "За оборону Москвы" (1944), "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." (1945) і інш.
Памёр 26.02.1959, пахаваны на могілках "Стара-Уланавічы", г. Віцебск.
Варыянтная форма
Lur'e, Gilel' Zalmanavič (1900—1959) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Тэма дысертацыі "Змяненні ў яечніках пры міёме маткі".
Анкета вучонага (без анкеты).
Лур'е Гілель Залманавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 116. — Інфармацыя: год заканчэння інстытута 1925.
Гилель Залманович Лурье // Здравоохранение Белоруссии. —1959. — № 5. — С. 77—78. — Информация: год окончания института 1926.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сайт "Память народа".
Сайт "Mitzvat Emet".