Справка
Нарадзіўся 02.06.1923, в. Перадзел, Слаўгарадскі раён (сучас. в. Людкоў, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць). Гісторык. Доктар гістарычных навук (1969), прафесар (1970). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1950).
Навуковыя інтарэсы: пытанні гісторыі рабочага класа, калгаснага сялянства і культурнага будаўніцтва; даследаванне праблем аднаўлення і развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, вытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці працоўных, іх культурна-тэхнічны рост; вывучэнне сувязей Беларусі з іншымі рэспублікамі СССР, супрацоўніцтва і ўзаемадапамога.
Месца працы, пасада: Інстытут гісторыі (з 1954; навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1962 – загадчык сектара, загадчык аддзела, адначасова ў 1962–1968 і 1975–1981 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1993 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1942, 1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), медалі "За отвагу" (1944) и др.
Памёр 19.04.1997.
Варыянтная форма
| Marčanka, Іvan Âgoravіč (1923—1997) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Промышленность и рабочий класс Советской Белоруссии в годы восстановления и дальнейшего развития народного хозяйства (1943–1950) : автореферат диссертации ... доктора исторических наук : 571 / И. Е. Марченко. — Минск, 1968.
Ликвидация помещичьего землевладения в Белоруссии в 1917–1918 гг. : (по материалам 23-х уездов Минской, Витебской и Могилевской губерний) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / И. Е. Марченко. — Минск, 1954.
Марченко Иван Егорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 657.
Марчанка Іван Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 150.
Марченко Иван Егорович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 445—446.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Персанальная старонка.