Справка
Нарадзілася 26.09.1922, с. Някрасава, Бажэнаўскі раён, Свярдлоўская вобласць, Расія. Урач-педыятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1969).
Адукацыя: Свярдлоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1946).
Навуковыя інтарэсы: этыялогія, патагенез, дыягностыка, лячэнне і прафілактыка захворванняў дзяцей і падлеткаў; інфекцыйныя хваробы; гігіена.
Месца працы, пасада: Каменск-Уральская раённая санітарна-эпідэміялагічная станцыя (Свярдлоўская вобласць; 1946–1947, урач-эпідэміёлаг), адначасова Каменск-Уральская фельчарска-акушэрская школа (выкладчык), Бярозаўская санітарна-эпідэміялагічная станцыя (г. Бярозаўскі, Свярдлоўская вобласць; 1947–1950, галоўны урач), Новамаскоўскі гарадскі аддзел аховы здароўя (г. Новамаскоўск, Днепрапяроўская вобласць; з 1951, адказная за лячэбна-прафілактычную работу), Дзіцячая бальніца г. Новамаскоўска (1956–1958, галоўны ўрач), Жытомірская абласная дзіцячая бальніца (1958–1960, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце), адначасова Жытомірская фельчарска-акушэрская школа (выкладчык), гарадская бальніца г. Цярнопаля (1960–1962, участковы урач-педыятр), Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца (1962, загадчык дзіцячага аддзялення), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962–1970, асістэнт кафедры дзіцячых хвароб).
Памерла 12.08.2002, пахавана на могілках "Рандоўскае", г. Гомель.
Варыянтная форма
| Lizunova, Valâncina Kanstancinaŭna (1922—2002) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Калий и натрий в сыворотке крови новорожденных в первые дни жизни и их матерей во втором периоде родов : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 758 / В. К. Лизунова. ― Свердловск, 1969.
Анкета вучонага (без анкеты).
Лизунова Валентина Константиновна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 389. — День рождения: 27 сентября.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сайт "Mitzvat Emet". Даты жыцця: 26.09.1922–12.08.2022.