Справка
Нарадзілася 00.00.1946, г. Мінск. Матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1985).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (механіка-матэматычны факультэт, 1969).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя лікаў і распрацоўка алгарытмаў і праграм інтэрпрэтацыі метадаў геафізічных даследаванняў свідравін; структура і ідэалогія праграмнага забеспячэння аўтаматызаванага рабочага месца геафізіка-інтэрпрэтатара геаінфармацыйных сістэм; прынцыпы і функцыі графічнага пакета праграм для аўтаматызаванай апрацоўкі ГІС; даследаванні па выкарыстанні статыстычных метадаў для выяўлення ўзаемасувязей паміж геафізічнымі параметрамі і петрафізічнымі ўласцівасцямі парод.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (з 1974 – старшы інжынер, вядучы інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі інтэрпрэтацыі ГІС аддзела геафізікі).
Узнагароды: бронзавы медаль ВДНГ СССР (1978).
Памерла 00.00.1992.
Варыянтная форма
| Kaŭfman, Ryveta Majseeŭna (1946—1992) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Оценка L-функций Гекке на половинной прямой : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.01.06 / Кауфман Риветта Моисеевна. — Ленинград, 1985.
Кауфман Риветта Моисеевна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 105—106.