Справка
Нарадзіўся 00.00.1947, г. Баку, Азербайджан. Геолаг-нафтавік. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1990).
Адукацыя: Азербайджанскі інстытут нафты і хіміі імя М. Азізбекава (1970).
Навуковыя інтарэсы: геалагічная будова і перспектывы нафтаноснасці розных частак Прыпяцкага прагіну; перспектывы нафтагазаноснасці надсалявой тоўшчы.
Месца працы, пасада: Калінкавіцкая нафтагазаразведачная экспедыцыя (1970–1976 – тэхнік-геолаг участка бурэння, старшы геолаг геалагічнага аддзела, старшы геолаг і кіраўнік тэматычнай групы, начальнік геалагічнага аддзела); Палеская геафізічная экспедыцыя (1976–1981 – галоўны геолаг); Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага бурэння (1981–1982 і 1988–1992 – начальнік тэматычнай партыі, 1982–1986 – начальнік геалагічнага аддзела); камандзіроўка (Афганістан; 1986–1988 – старшы геолаг); Дзяржаўнае геалагічнае прадпрыемства "Ханты-Мансийскнефтегазгеология" (г. Белаярскі; 1992–1993 – начальнік геалагічнага аддзела Бярозаўскай нафтагазаразведачнай экспедыцыі); Дзяржаўнае геалагічнае прадпрыемства "Обьнефтегазгеология" (г. Сургут; 1993–1995 – галоўны геолаг); ААТ "Сургутнефтегаз" (1995–2011; у 1995–2004 – галоўны геолаг упраўлення пошукава-разведачных работ, у 2004–2011 – намеснік начальніка геалагічнага ўпраўлення).
Узнагароды: званне "Заслуженный геолог Российской Федерации", Ганаровая грамата Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь і інш.
Варыянтная форма
| Karpaŭ, Valeryj Alâksandravіč (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Особенности строения и развития Припятского прогиба в связи с поисками "неструктурных" ловушек углеводородов : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.04 ; 04.00.17 / Карпов Валерий Александрович. — Минск, 1990.
К вопросу о дальнейшей роли Западно-Сибирской нефтегазоносной провинции / В. А. Карпов // Недропользование – XXI век. — 2018. — № 4. — С. 210—219.
Карпов Валерий Александрович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 105.
"eLIBRARY.RU".