unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ліпатаў, Сяргей Міхайлавіч (доктар хімічных навук ; калоідная хімія ; палімеры ; 1899—1961)

    Нарадзіўся 12.10.1899, в. Глухаўка, Серпухаўскі павет (раён), Маскоўская губерня (вобласць), Расія. Фізікахімік, спецыяліст у галіне калоіднай хіміі і высокамалекулярных злучэнняў. Доктар хімічных навук (1936), прафесар (1934). Акадэмік АН БССР (1940).
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1923).
    Навуковыя інтарэсы: калоідная хімія і высокамалекулярныя злучэнні (жэлацін, бялковыя рэчывы, вугляводы); распрацоўка тэорыі гелеўтварэння, набракання і сінерэзісу геляў.
    Месца працы, пасада: 1-я Маскоўская паркаленабіўная фабрыка (з 1924 – супрацоўнік хімічнай лабараторыі); Іванава-Вазнясенскі дзяржаўны тэкстыльны трэст (з 1927 – загадчык навуковай часткі цэнтральнай лабараторыі); Фізіка-хімічны інстытут імя Л. Я. Карпава (1929–1938 – загадчык лабараторыі штучнага валакна); Калоідна-электрахімічны інстытут АН СССР (з 1938 – загадчык лабараторыі фізіка-хіміі калоідаў); АН БССР (1940–1944 – віцэ-прэзідэнт), адначасова Інстытут хіміі АН БССР (загадчык лабараторыі); Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт (Ташкент; 1941–1943 – прафесар, загадчык кафедры); Молатаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага (1943–1944 – рэктар); Маскоўскі тэкстыльны інстытут (з 1944 – загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі); Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1959–1960 – загадчык лабараторыі фізіка-хіміі высокапалімераў).
    Узнагароды: медаль.
    Памёр 08.01.1961.

        Варыянтная форма
    Lipataŭ, Sârgej Mіhajlavіč (1899—1961)

        Гл. таксама
    Інстытут фізіка-арганічнай хіміі (Мінск)
    Липатов, Сергей Михайлович (доктор химических наук ; коллоидная химия ; полимеры ; 1899—1961) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проблемы учения о лиофильных коллоидах / С. М. Липатов. — Минск, 1941.
    Ліпатаў Сяргей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 273.
    Липатов Сергей Михайлович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.] — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 371.
    Липатов Сергей Михайлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 166—167.
    Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў : [некралог] / Б. В. Ерафееў, В. С. Камароў // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1961. — № 1. — С. 138—140.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".