unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Несцярэнка, Васіль Барысавіч (доктар тэхнічных навук ; ядзерная энергетыка ; радыяцыйная бяспека ; 1934—2008)

    Нарадзіўся 02.12.1934, гар. пас. Красны Кут, Луганская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1972). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Адукацыя: Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (1958).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі; вымярэнне ўтрымання радыеактыўнага цэзію-137 у арганізме жыхароў забруджаных рэгіёнаў Беларусі.
    Больш за 320 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Інстытут рухавікоў АН СССР (1958–1962 – навуковы супрацоўнік); Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР (з 1963 – загадчык лабараторыі аддзялення атамнай энергетыкі); Інстытут ядзернай энергетыкі (1965–1990; загадчык аддзела атамных электрастанцый і намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1977–1987 – дырэктар, з 1987 – загадчык лабараторыі), адначасова Перасоўная атамная электрастанцыя "Памір" (1971–1987 – генеральны канструктар); Інстытут радыяцыйнай бяспекі "Белрад" (1990–2008 – дырэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1986), Дзяржаўная прэмія БССР (1986), ордэн "Знак Почета" (1975), медалі.
    Памёр 25.08.2008.

        Варыянтная форма
    Nescârènka, Vasіl' Barysavіč (1934—2008)

        Гл. таксама
    "Белрад", інстытут радыяцыйнай бяспекі (Мінск)
    Інстытут ядзернай энергетыкі (Мінск)
    Нестеренко, Василий Борисович (доктор технических наук ; ядерная энергетика ; радиационная безопасность ; 1934—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...