Справка
Нарадзіўся 28.02.1887 (16.02.1887 па ст. ст.), г. Калязин, Цвярская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне гідратэхнікі і гідралогіі. Доктар тэхнічных навук (1935), прафесар (1936). Член-карэспандэнт АН БССР (1940).
Адукацыя: Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін (1915).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка праектаў рэканструкцыі воднага рэжыму і асваення Палескай нізіны; пытанні дадатку тэорыі імавернасці (функцыі размеркавання, тэорыі памылак, карэляцыі) да гідратэхнічных разлікаў; распрацоўка тэорыі падоўжна-вінтавога цячэння патоку і метаду штучнай папярочнай цыркуляцыі ў водных патоках.
Месца працы, пасада: Крымская водная пошукавая партыя (1915–1920 – інжынер партыі); Упраўленне воднай гаспадаркі Крыма (Сімферопаль; з 1921 – начальнік); Секцыя воднай гаспадаркі Дзяржплана СССР (1925–1928 – кансультант); Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі па ірыгацыі, Сярэдняя Азія (1928–1930 – старшы інспектар); Маскоўскі гідрамеліярацыйны інстытут імя В. Р. Вільямса (1930–1949; асістэнт, дацэнт, з 1936 – прафесар кафедры гідралогіі і рэгулявання воднага сцёку), адначасова Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (1938–1939) і Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (1940–1941 і 1944–1946 – кіраўнік водагаспадарчага сектара).
Узнагароды: Сталінская премия II ступені (1952), ордэн "Знак Почета" (1944), медаль.
Памёр 09.05.1949, г. Масква.
Варыянтная форма
Patapaŭ, Makaryj Vasіl'evіč (1887—1949) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...